18 лiпеня 2024, Чацвер, 17:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША прапануюць $10 мільёнаў за інфармацыю аб кіраўніках «фабрыкі троляў» Прыгожына

4
ЗША прапануюць $10 мільёнаў за інфармацыю аб кіраўніках «фабрыкі троляў» Прыгожына

Іх уважаюць за датычных да ўмяшання ў выбары ў ЗША.

Улады Злучаных Штатаў абвясцілі ўзнагароду на $10 млн за інфармацыю пра расейскага прапагандыста Аляксандра Малькевіча, шчыльна звязанага са структурамі Яўгена Прыгожына, і Алену Хусяйнаву — бухгалтарку прыгожынскай «фабрыкі троляў». У ЗША іх разглядаюць як датычных да ўмяшання ў амерыканскія выбары, вынікае з паведамлення Rewards for Justice, апублікаванага ў сацсетцы Х.

Rewards for Justice - гэта створаная ўрадам ЗША ініцыятыва, якая прапануе ўзнагароду за інфармацыю, якая дапаможа прадухіліць тэрарыстычныя акты, затрымаць тэрарыстаў і спонсараў тэрарызму або раскрыць злачынствы, звязаныя з тэрорам.

«Малькевіч садзейнічаў глабальным аперацыям для ўплыву ад імя Яўгена Прыгожына, які фінансаваў агенцтва інтэрнэт-даследаванняў «фабрыка троляў». Хусяйнава працавала ў праекце «Лахта», які належаў Прыгожыну, — адзначаецца ў паведамленні.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках