18 лiпеня 2024, Чацвер, 19:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Мастах разабралі самы доўгі падвесны мост Беларусі

2
У Мастах разабралі самы доўгі падвесны мост Беларусі

Фотафакт.

Здымкі цяперашняга стану моста праз Нёман у Мастах выклалі ў тэлеграм-канале Гарадзенскага аблвыканкама.

«Вось так сёння выглядае горад без сваёй асноўнай славутасці. Ужо дэмантаваны металаканструкцыі падвеснага моста, вядуцца работы для разборкі падмурка.

Зрэшты, перажываць не варта. Тут плануюць пабудаваць новы падвесны мост, дзе на працягу 10 метраў пасярэдзіне моста драўляны насціл заменяць на шкляны», - піша тэлеграм-канал.

Пакуль на гэтым месцы абсталявалі часовы пантонны мост.

Даўжыня самага доўгага падвеснага пешаходнага моста Беларусі - 193 метры. Ягоны рамонт пачаўся ў чэрвені гэтага года.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках