18 лiпеня 2024, Чацвер, 19:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Яшчэ адна краіна ЕЗ надумала пакараць Орбана за «міратворчыя візіты»

3
Яшчэ адна краіна ЕЗ надумала пакараць Орбана за «міратворчыя візіты»

Каб «дыстанцыявацца ад таго, як Вугоршчына паводзіла сябе з Украінай».

Данія не будзе накіроўваць міністраў на неафіцыйныя ўрадавыя сустрэчы, звязаныя са старшынствам Вугоршчыны ў ЕЗ у ліпені, на знак пратэсту супраць "мірных ініцыятыў" прэм'ер-міністра Віктара Орбана.

Пра гэта заявіў міністр замежных спраў Даніі Ларс Локе Расмусэн, паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на Reuters.

«Урад хоча дакладна дыстанцыявацца ад таго, як Вугоршчына паводзіла сябе з Украінай у першыя тыдні старшынства», - заявіў ён.

Са слоў міністра, пакуль Данія будзе накіроўваць службоўцаў толькі для асвятлення неафіцыйных міністэрскіх сустрэч у Вугоршчыне.

Турнэ Орбана

У пачатку ліпеня прэм'ер Вугоршчыны Віктар Орбан наведаў Кіеў, дзе ён прапанаваў, каб Украіна спыніла агонь перад мірнымі перамовамі з РФ.

Пазней Орбан адправіўся на перамовы з расейскім дыктатарам Уладзімірам Пуціным, а затым - у Кітай для сустрэчы з Сі Цзіньпінам.

У сваю чаргу паслы краін ЕЗ раскрытыкавалі Орбана за яго "мірную місію". У той самы час дэпутаты Еўрапарламента заклікалі пазбавіць Вугоршчыну права вета.

Байкот Вугоршчыны

Пасля паездак Орбана ў Кітай і Расею шэсць краін заявілі, што не будуць адпраўляць сваіх міністраў на пасяджэнні Вугоршчыны, якія будуць арганізаваны ў рамках яе старшынства ў Радзе ЕЗ. Байкот абвясцілі Швэцыя, Эстонія, Латвія, Літва, Польшча і Фінляндыя.

Пры гэтым Еўрапарламент прыняў рэзалюцыю, якая асуджае візіт Орбана ў Расею, у якой гаворыцца, што асамблея ЕЗ "мяркуе, што гэтае парушэнне павінна пацягнуць за сабой наступствы для Вугоршчыны".

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках