18 лiпеня 2024, Чацвер, 21:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Захарава абвінаваціла Захад у падрыхтоўцы замаху на Пуціна

13
Захарава абвінаваціла Захад у падрыхтоўцы замаху на Пуціна

Прадстаўніцу МЗС РФ напалохала заява Буданава.

Украіна рыхтавала замах на Уладзіміра Пуціна пры спрыянні Захаду, мяркуе афіцыйная прадстаўніца расейскага МЗС Марыя Захарава. Падчас брыфінгу яна нагадала аб нядаўняй заяве кіраўніка ўкраінскай выведкі Кірылы Буданава, у якой ён паведаміў, што СБУ раней спрабавала ліквідаваць Пуціна. «Няма сумневу ў тым, што такія злачынствы планаваліся і фінансаваліся пры непасрэдным удзеле англасаксонскіх гаспадароў кіеўскага рэжыму”, - сказала расейская дыпламатка.

Пры гэтым яна дадала, што калектыўны Захад такім чынам "робіцца суўдзельнікам гэтай злачыннай дзейнасці".

13 ліпеня выданне New Voice апублікавала інтэрв'ю з Буданавым, у якім той паведаміў, што ўкраінскія спецслужбы неаднаразова спрабавалі арганізаваць замахі на Уладзіміра Пуціна, аднак поспеху яны не мелі. Прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў, каментуючы заяву кіраўніка ГУВ, адзначыў, што бяспека кіраўніка дзяржавы забяспечваецца на належным узроўні, паколькі пагроза ад Кіева відавочная. Раней на афіцыйным узроўні аб спробах учыніць замах на Пуціна ніхто не заяўляў.

Летась увесну намеснік кіраўніка ГУВ Украіны Вадзім Скібіцкі казаў, што Пуцін з'яўляецца адной з мэтаў украінскіх спецслужбаў. Пры гэтым ён адзначаў: расейскі кіраўнік дзяржавы знаходзіцца "на вяршыні спісу". За некалькі дзён да гэтага Кірыл Буданаў называў Пуціна “законнай мэтай” для Украіны.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках