31 кастрычнiка 2024, Чацвер, 13:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Брытанія пашырыла санкцыі супраць расейскага «ценявога флоту»

2
Брытанія пашырыла санкцыі супраць расейскага «ценявога флоту»

Пад санкцыі патрапілі яшчэ 11 суднаў.

Урад Вялікабрытаніі ўвёў абмежавальныя меры супраць 11 суднаў, звязаных з перавозкай нафты з Расеі. Мэта - абмежаванне гандлю расейскай нафтай, паведамляе Reuters.

Санкцыі наклалі на судны, пад назвамі "Заліў Амурскі" і СКФ "Пячора". Яны транспартуюць нафту ці нафтапрадукты з Расеі ў трэція краіны.

Гэтыя танкеры выкарыстоўваюць сцягі Панамы, Габона і Астравоў Кука. Гэта ўскладняе іх ідэнтыфікацыю і павялічвае рызыку абыходу санкцый.

У мінулым месяцы Брытанія ўжо ўвяла свае першыя санкцыі супраць суднаў, якія належаць так званаму «ценявому флоту» расейскага дыктатара Пуціна, які выкарыстоўваўся для абыходу заходніх санкцый на гандаль расейскай нафтай. Гэтыя новыя меры з'яўляюцца часткай намаганняў Вялікабрытаніі ва ўзмацненні ціску на Расею і абмежаванні яе магчымасцяў атрымліваць даходы ад экспарту нафты.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках