18 лiпеня 2024, Чацвер, 23:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зяленскі: Усе аэрадромы РФ, якія выкарыстоўваюцца для атак на Украіну, маюць быць знішчаныя

6
Зяленскі: Усе аэрадромы РФ, якія выкарыстоўваюцца для атак на Украіну, маюць быць знішчаныя
УЛАДЗІМІР ЗЯЛЕНСКІ

Прэзідэнт Украіны зноў заклікаў Захад дазволіць удары ўглыб тэрыторыі РФ.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі зноў заклікаў Захад дазволіць удары ўглыб тэрыторыі РФ. Гэта трэба, каб усе аэрадромы, з якіх РФ атакуе Украіну, былі знішчаныя.

Аб гэтым ён заявіў падчас удзелу ў інаўгурацыйнай пленарнай сэсіі саміту Еўрапейскай палітычнай супольнасці, піша РБК-Украіна са спасылкай на трансляцыю.

«Я звяртаюся да ўсіх вас, да ўсіх лідэраў, якія могуць зрабіць свой унёсак у неабходную адвагу. Гэтыя крокі (дазволіць удары па РФ — рэдакцыя) неабходна зрабіць. І я звяртаюся перш за ўсё да Злучаных Штатаў, Вялікай Брытаніі, Францыі, Нямеччыны і Польшчы ды іншых сяброў — ваша адвага можа мець вызначальнае значэнне для свету», — запэўніў ён.

Паводле ягоных слоў, вайсковыя аэрадромы, з якіх расейскія самалёты ўзлятаюць з бомбамі на ўкраінскія месты і дзяцей, месцы старту расейскіх ракет — усё гэта мае быць знішчана.

«Гэта не толькі знішчыць некаторыя цэлі, але і зменшыць магчымасці Расеі працягваць гэтую вайну. Ракеты і беспілотнікі не з'яўляюцца «носьбітамі дзяржаўнага суверэнітэту», таму мае быць калектыўная воля, калектыўная воля іх збіць — гэтак жа, як гэта было з іранскімі ракетамі і беспілотнікамі», — сказаў далей ён.

Таксама Зяленскі падаў прыклад эфектыўнасці ўдараў па РФ на прыкладзе Харкаўскай вобласці, бо, на ягоную думку, "рэальнасць на полі бою больш тлумачыць, чым якія-небудзь размовы".

«Мы не далі Расеі прасоўвацца на Харкаўшчыне. Кропка. Пуцін ахвяраваў дзясяткі тысяч сваіх грамадзян. Але нічога не дасягнуў. Нічога важнага і значнага. Гэта стала магчымым дзякуючы адвазе нашых ваяк і адвазе нашых партнёраў, якія знялі абмежаванні ў выкарыстанні зброі побач з мяжой. Ці прычынілася гэта да эскалацыі? Не. Наадварот, заблакавала спробы Пуціна ў пашырэнні вайны. Ці адрэагаваў Пуцін? Не», — сказаў ён.

Нават калі расейскія ракеты ўдарылі па «Ахматдзеце» па дзецях з анкалагічнымі захворваннямі, то, са слоў прэзідэнта, гэта толькі прадэманстравала тое зло, якое дэманструе РФ з пачатку вайны, а такім чынам, на ягоную думку, трэба дзейнічаць максімальна адважна, каб дасягнуць вынікаў.

«Мы можам закончыць гэтую вайну дзякуючы намаганням дыпламатычным і намаганням збройным. І мы не маем марнаваць магчымасці. Чым больш дзейснай будзе СПА, тым больш беспарадным будзе Пуцін. Чым менш у нас будзе абмежаванняў у эфектыўным выкарыстанні зброі, тым больш РФ будзе спрабаваць рухацца ў кірунку супакою», — запэўніў Зяленскі.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках