18 лiпеня 2024, Чацвер, 23:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пасля залевы ў Беларусі паўсплывалі дзяржаўныя нумары

6
Пасля залевы ў Беларусі паўсплывалі дзяржаўныя нумары

У ДАІ расказалі, дзе іх шукаць.

Страціць нумарныя знакі аўтамабіля лягчэй, чым здаецца, асабліва падчас моцных залеваў. Кіроўцы, якія перасякаюць глыбокія лужыны, часта губляюць свае нумары, якія змываюцца струменямі вады, і знайсці іх пасля гэтага становіцца сапраўднай праблемай, піша «Онлайнер».

Пасля сённяшняга наймацнейшай у гісторыі Беларусі залевы шматлікія аўтамабілі засталіся без дзяржаўных нумароў. Мінакі знойдзеныя рэгістрацыйныя знакі пакідаюць ля найбліжэйшых слупоў і дрэў.

«Калі вы выявілі, што ваш нумарны знак знік, звярніцеся ў рэгістрацыйнае падраздзяленне ДАІ па месцы рэгістрацыі вашага аўтамабіля. Вам спатрэбіцца падаць заяву і растлумачыць акалічнасці, пры якіх нумарны знак быў страчаны», - паведамляюць ва УДАІ ГУУС Менгарвыканкама.

Для жыхароў Менска існуе магчымасць даведацца, ці не знойдзены ваш нумарны знак. Інфармацыю можна атрымаць на наступных тэлефонах: 8017-270-19-19, 8017-270-08-29

Калі вы знайшлі чужы нумарны знак, дастаўце яго ў найбліжэйшае аддзяленне ДАІ ці АУС альбо паведаміце пра гэта па ўказаных вышэй нумарах тэлефонаў.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках