У Парыжы станцыю метро эвакуавалі праз мужчыну з поясам з выбухоўкай
2- 18.07.2024, 20:51
- 3,146
Паліцыі не ўдалося знайсці падазраванага.
Станцыю метро і электрычак RER Nation у Парыжы эвакуавалі праз паведамленні пра мужчыну з поясам з выбухоўкай, паведамляе выданне L'Indépendant.
Падазронага грамадзяніна бачылі ў цягніку. Вакол станцыі ўстанавілі вялікі перыметр бяспекі, рух цягнікоў на гэтым адцінку прыпынілі. На месца прыбылі спецыялісты ў абясшкоджванні бомб.
Паводле інфармацыі выдання, абмежаванні прывялі да значных перабояў у транспартнай сетцы Парыжа, улады просяць грамадзян пазбягаць гэтага раёна.
Паліцыі не ўдалося знайсці падазраванага, паведамляе партал Actu17. Крыніца выдання выказала меркаванне, што падазроным мог быць мужчына з гіпсам на руцэ. Паліцэйская аперацыя на станцыі трывала больш за гадзіну.