18 лiпеня 2024, Чацвер, 23:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Што рабіць, калі ваш аўтамабіль затапіла ліўнем?

4
Што рабіць, калі ваш аўтамабіль затапіла ліўнем?

Пакрокавая інструкцыя ад юрыста.

Сённяшнія ліўні ў Менску пакінулі шмат аўтамабіляў пад вадой. Некалькі гадоў таму «Онлайнер» з юрысткай Таццянай Равінскай разбіраў, што рабіць у такой сітуацыі. Нагадваем пра нюансы.

Юрыстка тлумачыць: для выдачы патрабаванняў аб кампенсацыі шкоды, прычыненай аўтамабілю, трэба вызначыць арганізацыю, адказную за абслугоўванне дажджавой каналізацыі.

Пакрокавая інструкцыя

Выклічце супрацоўнікаў ДАІ. Яны зафіксуюць тое, што здарылася, і складуць пратакол, указаўшы бачныя і магчымыя ўнутраныя пашкоджанні. Гэта дазволіць зафіксаваць акалічнасці атрымання шкоды.

Звернецеся ў гідраметцэнтр па даведку аб ападках. Збярыце ўсю даступную інфармацыю пра залеву. Сіноптыкі могуць падаць звесткі аб асадках, якія прайшлі.

Правядзіце тэхнічную экспэртызу пашкоджанняў аўтамабіля. Спецыялісты павінны ўстанавіць, якія менавіта пашкоджанні атрымаў самаход у выніку затаплення. Гэта аснова для ацэнкі шкоды.

Складзіце прэтэнзію на адрас адказнай арганізацыі. У пісьмовым выглядзе звернецеся з прэтэнзіяй да арганізацыі, адказнай за абслугоўванне ліўневай каналізацыі. Прыкладзіце ўсе сабраныя дакументы і прапануйце кампенсаваць шкоду.

Далей магчымыя два варыянты

Першы варыянт: арганізацыя згаджаецца з прэтэнзіяй і выплачвае шкоду (самастойна або праз страхавую кампанію, калі адказнасць застрахавана).

Другі варыянт: арганізацыя адмаўляе ў выплаце. У гэтым выпадку можна звяртацца ў суд. Юрыстка падкрэслівае, што кампенсацыя шкоды магчымая пры наяўнасці віны абслуговай арганізацыі. Пры гэтым будуць даследавацца абставіны, якія вызваляюць ад адказнасці, такія як форс-мажор (арт. 372 Грамадзянскага кодэкса). Стыхійныя прыродныя з'явы лічацца форс-мажорам, толькі калі яны з'яўляюцца надзвычайнымі і непазбежнымі. Трэба будзе ацаніць, ці з'яўляецца выпадзенне ападкаў незвычайнай, неардынарнай падзеяй, ці гэта звычайны выпадак.

Спецыялісты нярэдка адзначаюць, што за захаванасць асабістага аўтамабіля адказнасць нясе ў першую чаргу ягоны ўладальнік. Рэкамендацыю даюць наступную: перш чым прыпаркаваць аўто, трэба пераканацца, што абранае месца з'яўляецца бяспечным.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках