19 лiпеня 2024, Пятніца, 10:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

РФ знішчае Крым

10
РФ знішчае Крым

Паўвыспа на мяжы незваротнай экалагічнай катастрофы.

У Крыме праз барбарскак разбурэння Кахоўскай ГЭС войскамі РФ наспявае беззваротная экалагічная катастрофа, якая адкіне кліматычны стан паўвыспы на 100 гадоў таму, піша «Дыялог».

Падзеі апошніх месяцаў будуць мець катастрафічны ўплыў на прыроду і Крымскую паўвыспу. Расліннае покрыва ў раней паліваных раёнах паўднёвай Херсонскай вобласці і Крыма скарацілася на 85%. Віной таму - разбурэнне Кахоўскай ГЭС на Дняпры, у выніку чаго быў спынены доступ прэснай вады на тэрыторыі Херсонскай вобласці і Крыма.

Апроч гібелі сельскай гаспадаркі, рэгіён сутыкаецца з вострым дэфіцытам пітной вады. Так, у Крыме выдалася надзвычай засушлівая зіма 2023-24 года: выпала ўсяго 10-50% ад нормы ападкаў. Горныя раёны атрымалі толькі 17% ад звычайнай колькасці снегу. Рэкі амаль перасохлі, а вадасховішчы апусцелі, піша даследчык ChrisO_wiki.

Экспэрты б'юць трывогу: Крым вяртаецца да стану 100-гадовай даўніны. Яшчэ больш значная частка сельгасугоддзяў і населеных пунктаў найбліжэйшым часам можа стаць непрыдатнай для жыцця. Прагназуецца, што блізу 500 000 чалавек будуць вымушаны пакінуць паўвыспу.

Крым, які некалі быў курортнай пэрлінай, коціцца ў іншую кліматычную рэальнасць. Віной гэтаму з'яўляецца барбарскае і безразважнае стаўленне да прыродных рэсурсаў так уласцівае захопніцкаму расейскаму імперыялізму.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках