19 лiпеня 2024, Пятніца, 12:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы сталі менш ездзіць на замежны адпачынак

6
Беларусы сталі менш ездзіць на замежны адпачынак

А што замест мора?

За апошнія пяць гадоў аб'ём выязнога турызму з Беларусі зменшыўся ў 1,6 раза, паводле інфармацыі з тэматычнага буклета, апублікаванага Белстатам, расказвае officelife.media.

Калі ў 2019 годзе на гэту турыстычная плынь прыпадала 23%, то ў 2023-м - 14,2%. Аднак за пяць гадоў істотна вырас паказчык унутранага турызму - з 47,5 да 66,7%.

Дзель уязной плыні зменшылася летась у дачыненні да 2019-га з 29,5 да 19,1%.

Усяго ў 2023 годзе на адпачынак за мяжу выехалі больш за 501 тысячу беларусаў. З іх па-за краінамі СНД - блізу 387,8 тыс. Для параўнання: у 2019 годзе агульная колькасць дасягала амаль 983 тысяч, з іх па-за краінамі СНД - больш за 773 тысяч.

Часцей за ўсё за мяжой летась па-за краінамі СНД беларусы адпачывалі ў Турцыі (іх дзель склала 34,2%), Егіпце (19,9%) і ААЭ (17%). У 2019 годзе ў гэтым плане Егіпет быў на другім месцы (33,5%), а Турцыя (20,1%) - на трэцім. Тады ў лідарах дзель з іншых краін, на яе прыпадала 37,4 адсотка. Аб якіх менавіта краінах ідзе гаворка, у буклеце не ўдакладняецца.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках