19 лiпеня 2024, Пятніца, 13:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Акупанты ў Херсонскай вобласці паскардзіліся, што мясцовыя іх атруцілі гарэлкай

8
Акупанты ў Херсонскай вобласці паскардзіліся, што мясцовыя іх атруцілі гарэлкай

Цэлы ўзвод патрапіў у шпіталь.

Расейскія акупанты на часова захопленай Расеяй частцы Херсоншчыны скардзяцца на мясцовых жыхароў. Украінцы нядаўна атруцілі гарэлку, якую потым выпілі расейцы.

У выніку з атручэннем быў шпіталізаваны цэлы ўзвод захопнікаў. Пра гэта піша obozrevatel.com са спасылкай на Telegram-канал «Марыюпаль. Супраціў».

«На акупаванай частцы Херсоншчыны мясцовыя жыхары знайшлі спосаб законна труціць акупантаў. Дзякуй галоўнаму калабаранту Сальду, які дазволіў прадаваць алкаголь. Цяпер мясцовым яшчэ лягчэй дапамагаць УСУ», - гаворыцца ў паведамленні.

Скаргі захопнікаў на тое, што ўкраінцы труцяць іх гарэлкай, апублікаваў адзін з расейскіх z-каналаў.

«Пішу вам з Херсонскага кірунку. Перадайце хлопцам, калі ласка, каб ні ў якім разе не бралі гарэлку ў мясцовых. Суседні ўзвод паехаў на шпіталь. Спачатку думалі, што на спякоту такая рэакцыя, але лекары пацвердзілі яд. Куплялі з рук на кірмашы, шукаем шкоднікаў. Маё меркаванне такое, што вельмі дарма скасавалі сухі закон тут. Дыверсанты і барыгі толькі ў плюсе ад таго», - лямантуе неназваны акупант.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках