19 лiпеня 2024, Пятніца, 14:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Перасадкі ў аўтобус бліжэй да мяжы больш не будзе?

3
Перасадкі ў аўтобус бліжэй да мяжы больш не будзе?

Транспартнікі паклалі канец папулярнаму ў беларусаў лайфхаку.

Досыць часта ў пункце пропуску "Берасце-Тэрэспаль" на беларуска-польскай мяжы становяцца 50 і больш аўтобусаў. У чаканні можна правесці некалькі дзясяткаў гадзін.

Зрэшты, пасажыры часам "паскаралі" працэс для сябе. Трэба было прагуляцца пешшу ўздоўж чаргі і папрасіцца ў аўтобус, які стаіць бліжэй да ўезду ў пункт пропуску. Зразумела, што часам білеты на тых, хто едзе з "падсадкай" не прабіваліся, а даход ішоў"міма касы".

Цяпер гэты лайфхак не працуе. Як паведамляюць кіроўцы аўтобусаў, кантроль у гэтым плане ўзмоцнены. На пад'ездзе да пункта пропуску працуюць прадстаўнікі транспартнай інспекцыі і іншых кантрольных органаў. Пра гэта паведаміла Міжрэгіянальная асацыяцыя перавозчыкаў (МАП).

Што правяраюць? Першым чынам, ці адпавядае колькасць пасажыраў у салоне ведамасцям ці іншым суправаджальным дакументам. Аднак. Трэба дапоўніць - што паспрабаваць вам ніхто не забараняе. Такое ўжо было раней, і пасля зняцця жорсткага кантролю ўсё вярталася на кругі свая.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках