19 лiпеня 2024, Пятніца, 14:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У РФ для журналіста WSJ Эвана Гяршковіча папрасілі 18 гадоў калоніі строгага рэжыму

У РФ для журналіста WSJ Эвана Гяршковіча папрасілі 18 гадоў калоніі строгага рэжыму
ЭВАН ГЯРШКОВІЧ У МАСКВЕ, 18 КРАСАВІКА 2023
ФОТА: AP/ALEXANDER ZEMLIANICHENKO

Амерыканскі журналіст не прызнаў віну.

Падчас спрэчак бакоў у Свярдлоўскім абласным судзе пракурор Мікаэль Аздоеў папрасіў прызначыць журналісту амерыканскай газеты Wall Street Journal Эвану Гяршковічу 18 гадоў калоніі строгага рэжыму ў справе аб шпіянажы.

Адзначаецца, што гэта ўжо трэцяе пасяджэнне ў справе Гяршковіча. Суд закончыць судовае следства за два пасяджэнні, якія прайшлі 26 чэрвеня і 18 ліпеня. Справа разглядаецца ў закрытым рэжыме. Абвяшчэнне прысуду запланавана на 19 ліпеня а 17:00 паводле мясцовага часу.

Паведамляецца, што сам Гяршковіч не прызнае сваю віну ў справе.

Падчас другога пасяджэння ў судзе дапыталі дэпутата Свярдлоўскай вобласці Вячаслава Вегнера, у якога Гяршковіч браў інтэрв'ю, калі прыязджаў на Урал. Пасля яго затрымання Вегнер распавядаў, што Гяршковіч падчас інтэрв'ю пытаўся ў яго пра працу прамысловых прадпрыемстваў і стаўленне людзей да ПВК "Вагнера".

Першапачаткова другое пасяджэнне ў справе журналіста павінна было прайсці 13 жніўня, але праз хадайніцтва абароны яго перанеслі на 18 ліпеня.

Лефартоўскі суд арыштаваў Гяршковіча 30 сакавіка 2023 года. Спецслужбы РФ сцвярджаюць, што ён нібыта займаўся зборам звестак аб адным з прадпрыемстваў расейскага ВПК "на заданне ЗША". Журналіста затрымалі ў Екацярынбургу.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках