19 лiпеня 2024, Пятніца, 15:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка абвясціў яшчэ адну прэтэнзію да беларусаў

27
Лукашэнка абвясціў яшчэ адну прэтэнзію да беларусаў

Гэтым разам да жыхароў пацярпелых ад урагану рэгіёнаў.

Некаторыя беларусы "чакаюць, што ўлады развяжуць усе праблемы, і пальцам не варухнуць", каб дапамагчы ў ліквідацыі наступстваў урагану, які ў канцы мінулага тыдня пранёсся над краінай. Такую заяву зрабіў Аляксандр Лукашэнка 19 ліпеня на селектарнай нарадзе, піша БелТА.

Узурпатар падкрэсліў, што сярод беларусаў "ёсць такія грамадзяне, для якіх усё заўсёды будзе дрэнна".

- Людзі не хочуць разумець, што гэта надзвычайная сітуацыя. Вайна проста, толькі няма стральбы з аўтаматаў і кулямётаў. Тое самае, што на вайне. І ніхто не задаецца пытаннем: а што ты зрабіў для таго, каб пераадолець гэтую катастрофу? - агучыў папрок Лукашэнка.

Ён звярнуў увагу, што ёсць тыя, хто дапамагае прыбіраць завалы і дрэвы ў пацярпелых рэгіёнах, спрыяе камунальнікам. З іншага ж боку, "ёсць і такія, якія чакаюць, што ўлады развяжуць усе праблемы, і пальцам не варухнуць".

- Гэта мае прэтэнзіі <...> да людзей. Але ж, калі агулам паглядзець, ёсць процьма хібаў. Гэта наша хвароба: бравурныя даклады - вось там добра, там добра. Навошта вы мне хлусіце? - абурыўся Лукашэнка.

Нагадаем, бура пранеслася па Беларусі ў канцы мінулага тыдня. Паводле звестак МНС, загінулі шэсць чалавек, у тым ліку двое дзяцей. Пацярпела блізу 600 населеных пунктаў, упалі сотні дрэў. Гэта найбуйнейшае стыхійнае бедства апошняга часу для нашай краіны.

На наступны дзень пасля нядзельнага ўрагану Лукашэнка ніяк яго не пракаментаваў нават пасля таго, як МНС паведаміла аб гібелі ў выніку непагадзі шасці чалавек (сярод іх двое дзяцей).

Мяркуючы з сайту ягонай прэс-службы, у панядзелак дыктатар паспеў сустрэцца з кіраўніком расейскай Чувашыі Алегам Мікалаевым, падпісаў пару ўказаў аб мытных дамовах з Кубай і Нікарагуа і ўручыў узнагароды супрацоўнікам Камітэта дзяржкантролю. Аднак часу выказаць спачуванні блізкім загінулых беларусаў і пацярпелым (іх не менш як 15 чалавек) у Лукашэнкі не знайшлося.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках