19 лiпеня 2024, Пятніца, 15:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аб'ёмы будаўніцтва жылля для шматдзетных зменшыліся на траціну

8
Аб'ёмы будаўніцтва жылля для шматдзетных зменшыліся на траціну

Кватэра за трэцяе дзіця касуецца?

Нацыянальны статыстычны камітэт Беларусі апублікаваў звесткі, згодна з якімі ў студзені — чэрвені 2024 года арганізацыі ўсіх форм уласнасці пабудавалі 18,3 тысяч новых кватэр — на 5,2% менш, чым за аналагічны перыяд 2023 года (19,3 тысяч).

У эксплуатацыю ўведзена 1 млн. 687,5 тысяч квадратных метраў агульнай плошчы жылля (-4,1%; 1 млн. 758,9 тыс.).

Для тых, хто мае патрэбу ў паляпшэнні ўмоў, у першым паўгоддзі пабудавана 564,9 тысяч кв. м жылля (-19,6%; 702,2 тыс.), у тым ліку з дзяржпадтрымкай - 363,6 тысяч (-29,4%; 515 тыс.). У сельскіх населеных пунктах уведзена ў эксплуатацыю 586,7 тыс. кв. м жылля (-1 працэнт; 592,9 тыс.).

Для шматдзетных пабудавана 212,3 тысяч кв. м (-35 адсоткаў; 326,4 тыс.).

Месяц таму Лукашэнка праінструктаваў новую кіраўніцу Мінпрацы Наталлю Паўлючэнку, загадаўшы "не раскідвацца льготамі і рознымі прывілеямі".

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках