19 лiпеня 2024, Пятніца, 17:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Відэа самага бясстрашнага дастаўшчыка ежы з Менска скарыла сацыяльныя сеткі

16
Відэа самага бясстрашнага дастаўшчыка ежы з Менска скарыла сацыяльныя сеткі

За дзень ролік сабраў больш за 140 тысяч праглядаў.

«Яго клічуць Дункан Маклаўд. Горац. Ён нарадзіўся ў 1592 годзе ў гарах Шатландыі і ён усё яшчэ жывы», — так агучылі відэа, у якім менскі дастаўшчык ежы з роварам у руках крочыць па пояс у вадзе праз мора, якое ўтварылася пасля моцнай залевы ў сталічным мікрараёне Уручча, піша zerkalo.io.

Ролік быў зняты 18 ліпеня. На запісе відаць, як кур'ер упарта цягнецца праз вялізную лужыну, якая разлілася на скрыжаванні вуліц Шафарнянскай і Шугаева. У кадр трапілі тралейбус, які хаваецца пад мостам, затоплены па вокны легкавік і затоплены шапік.

За дзень відэа сабрала больш за 140 тысяч праглядаў. Некаторыя карыстальнікі патрабуюць выдаць прэмію адказнаму работніку, іншыя захапляюцца яго мэтанакіраванасцю, трэція цікавіліся, наколькі непрамакальныя торбы кур'ераў.

«Хто ты, ваяр?!» - запытваў адзін з падпісчыкаў.

«Кліент потым: «Чаму так доўга? Чаму не гарачае?» - пажартаваў карыстальнік з нікам Уладзіслаў Нячаеў.

«А ты потым чакаеш рэшту да апошняй капейкі», - папракнуў прагных кліентаў службы дастаўкі яшчэ адзін цік-токер.

@sawa_as #минск #потоп #яндекс ♬ оригинальный звук - user24697587778

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках