19 лiпеня 2024, Пятніца, 17:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Памёр генеральны сакратар кампартыі В'етнама Нгуен Фу Чонг

10
Памёр генеральны сакратар кампартыі В'етнама Нгуен Фу Чонг
НГУЕН ФУ ЧОНГ

Ён кіраваў В'етнамам 14 гадоў.

Генеральны сакратар ЦК Кампартыі В'етнама Нгуен Фу Чонг памёр у пятніцу на 81-м годзе жыцця.

Ён знаходзіўся ў Цэнтральным ваенным шпіталі №108. Напярэдадні яго ўзнагародзілі ордэнам Залатой зоркі.

Нгуен Суан Фук пачаў сваю палітычную кар'еру ў 1979 годзе на рэгіянальным узроўні, з 2006 года працаваў у цэнтральных органах выканаўчай улады, у 2011-м увайшоў у склад галоўнага палітычнага органа краіны - Палітбюро КПВ. З красавіка 2016 года па красавік 2021 года ён узначальваў урад, потым быў абраны прэзідэнтам.

У тым жа годзе Нгуен Фу Чонг быў пераабраны на трэці пяцігадовы тэрмін як генеральны сакратар ЦК КПВ.

Яго другая пяцігодка на пасадзе генеральнага сакратара адзначылася пераследам старшыні Народнага камітэта (мэра) Ханоя і двух чальцоў урада.

Учора Charter97.org паведамляў, што Нгуен Фу Чонг пакінуў свае абавязкі праз дрэнны стан здароўя.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках