19 лiпеня 2024, Пятніца, 17:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На аднаўленне электрасетак Гомельшчыны спатрэбіцца мінімум месяц

3
На аднаўленне электрасетак Гомельшчыны спатрэбіцца мінімум месяц

Такія тэрміны назвалі ў Мінэнэрга.

У Мінэнерга назвалі тэрміны поўнага аднаўлення электрасетак у Гомельскай вобласці пасля навальніцы і ўраганнага ветру.

Са звестак ведамства, патрэбны мінімум месяц на правядзенне ўсіх прац.

Там таксама паведамілі, што працягваецца разбор завалаў дрэў, замена падраных ураганам правадоў, устаноўка новых апор.

Адзначаецца, што ўсе намаганні энэргетыкаў накіраваныя на больш хуткае поўнае аднаўленне работы энэргасістэмы.

Раней паведамлялася, што ва ўхіленні парушэнняў задзейнічаныя 183 аварыйныя брыгады і 260 адзінак тэхнікі.

Туды, дзе не ўдаецца хутка паправіць ЛЭП, дастаўляюць з іншых рэгіёнаў перасоўныя дызель-генератарныя ўстаноўкі.

Работы для аднаўлення электразабеспячэння вядуцца ўдзень і ўночы.

Адзначым, што ўраган пранёсся па паўднёвых рэгіёнах краіны 13 і 14 ліпеня. Ад непагадзі пацярпелі 594 населеныя пункты.

Толькі ў Гомельскай вобласці шквалісты вецер паваліў больш за 800 дрэў і пашкодзіў высакавольтныя лініі электраперадач.

Шторм зрываў дахі дамоў і прамысловых прадпрыемстваў. Знесенымі канструкцыямі пашкоджаны дзясяткі транспартных сродкаў па краіне.

У выніку непагадзі ў розных рэгіёнах Беларусі загінула шэсць чалавек.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках