19 лiпеня 2024, Пятніца, 17:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

The Telegraph: Пуцін зразумеў, наколькі ён уразлівы

1
The Telegraph: Пуцін зразумеў, наколькі ён уразлівы

Названы ключавы элемент поспеху Украіны.

Улічваючы тое, як Масква пераарыентавала сваю эканоміку на вайсковыя рэйкі, лёгка паверыць, што ў Расеі ёсць усе перавагі ў вайне. Але гэта не так, адзначае Гаміш дэ Брэтан-Гордан, былы камандзір батальёна хуткага рэагавання NАТО ў газеце The Telegraph (пераклад - zn.ua).

«Уладзімір Пуцін быў вымушаны ўзмацніць абарону вакол свайго палаца на поўнач ад Масквы, каб абараніцца ад магутных удараў украінскіх беспілотнікаў. Спадарожнікавыя здымкі паказваюць, што прынамсі сем сістэм супрацьпаветранай абароны сярэдняга радыусу дзеяння былі размешчаныя па перыметры разгалістага ляснога маёнтка на беразе Валдайскага возера», - піша дэ Брэтан-Гордан.

Ці падобна гэта на краіну, якая вось-вось атрымае вызначальную перамогу? З таго часу, як беспілотнікам і ракетам Украіны дазволена знішчаць цэлі ў глыбіні расейскай тэрыторыі, яны знішчаюць авіябазы, нафтабазы, камандныя пункты і - што найбольш прыкметна - Чарнаморскі флот Расеі. Усё гэта прымусіла маскоўскае ваеннае камандаванне, як паведамляе вашынгтонскі аналітычны цэнтр Institute for the Study of War, "даць прыярытэт абмежаваным сродкам супрацьпаветранай абароны для прыкрыцця тых цэляў, якія яно лічыць асабліва важнымі".

Ключавым элементам поспеху Украіны ў выкарыстанні беспілотнікаў стала паслабленне забароны з боку заходніх дзяржаў па ўдарах у глыб Расеі. Менавіта з гэтай прычыны праваліўся няўдалы наступ Крамля на другі горад Украіны Харкаў: пуцінскае войска было вымушана спыніцца з-за зруйнавальных удараў беспілотнікаў і ракет, мяркуе былы камандзір батальёна хуткага рэагавання NАТО.

«Фактычна, Расея значна больш уразлівая, чым здаецца на першы погляд. Кіеў паспяхова адаптаваў сваю стратэгію, улічваючы абмежаванасць сваіх рэсурсаў. Тое, што мы зробім на працягу наступных чатырох месяцаў, можа вызначыць бяспеку Еўропы на некалькі пакаленняў, і заходнія лідары, якія ўчора сустракаліся ў Вялікабрытаніі [на саміце Еўрапейскай палітычнай супольнасці], павінны развязаць Украіне рукі, каб яна змагла атрымаць вызначальную перавагу», - дадае дэ Брэтан-Гордан.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках