19 лiпеня 2024, Пятніца, 17:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як забаўляліся менчукі падчас патопу

3
Як забаўляліся менчукі падчас патопу

Нырцавалі з рук, рабілі заплывы, каталіся на арэлях.

Удзень у чацвер, 18 ліпеня, Менск накрыла моцная залева, якая, здаецца, была самай магутнай за ўвесь час назіранняў. Вуліцы горада запоўніліся вадой, праз падтапленні часова не працавалі некаторыя станцыі метро. Пакуль некаторыя менчукі думалі пра тое, як дабрацца па затопленым горадзе з працы дадому, іншыя забаўлялі сябе як маглі, піша “Зеркало”.

Так, недзе ў сталіцы двое хлопцаў паднялі трэцяга на руках, каб той мог нырцануць ля дарожнага знака. Гэты, дарэчы, небяспечны занятак - вады наўрад ці досыць для такіх нырцаванняў, ды і наогул пасля проліўняў пад вадой можа быць што хочаш.

@tema_profit #минск 18.07 #минск #минсксейчас ♬ оригинальный звук - tema_tema7

У раёне Дражні быў заўважаны плывец у суправаджэнні двух аднадумцаў. Як пажартавалі ў адным з каментароў: "Менскае мора прыйшло ў Менск, зараз яно ў кожным раёне горада".

@tema_profit

♬ оригинальный звук - tema_tema7

А вось у Малінаўцы трое мужчын у плаўках каталіся на арэлях пад праліўным дажджом, занураючы ступні ў лужыну.

@sawa_as #минск #беларусь #дождь ♬ original sound - Dj Poliice

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках