19 лiпеня 2024, Пятніца, 18:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

УСУ «далі па зубах» расейскаму спецназу ў Данецкай вобласці

1
УСУ «далі па зубах» расейскаму спецназу ў Данецкай вобласці

З боку акупантаў ёсць як загінулыя, так і параненыя.

У Данецкай вобласці расейскія спецназаўцы спрабавалі штурмаваць пазіцыі ўкраінскіх абаронцаў. Тыя іх заўважылі і знішчылі. Як піша focus.ua, пра гэта паведаміў у сваім тэлеграм-канале «Афіцэр+» баец УСУ з пазыўным «Алекс».

«Разбілі 3 групы п**арскай спецуры на Пакроўскім кірунку. У раёне Невельскага спецназаўцы супраціўніка спрабавалі ціхенька прайсці да нашых пазіцый, але атрымалі за пазуху 155-мм», - гаворыцца ў паведамленні.

Вайсковец дадаў, што ў выніку атакі 5 расейцаў загінулі, а 6 — часова выведзеныя са строю.

У ранішняй справаздачы Генштаба УСУ 19 ліпеня паведамлялася, што на Пакроўскім кірунку ўкраінскія воіны адбілі 27 штурмаў і нападаў пад населенымі пунктамі Уздвіжанкай, Навасёлаўкай Першай, Новааляксандраўкай, Прагрэсам, Уманскім і Яснабродаўкай, дзе захопнікі, пры падтрымцы авіяцыі спрабавалі выцесніць падраздзяленні Сіл абароны Украіны з займаных рубяжоў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках