19 лiпеня 2024, Пятніца, 18:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Расеі расце незадаволенасць уладай

5
У Расеі расце незадаволенасць уладай

Названыя галоўныя прычыны.

Вайна РФ супраць Украіны становіцца фактарам раздражнення на тэрыторыі Расеі. Адна з прычын - Крэмль распаўсюджвае не адпаведную рэальнасці інфармацыю аб баявых дзеяннях, паведамляе Галоўная ўправа выведкі МА Украіны.

У ГУР распавялі, што інфармацыя аб вайне, якую распаўсюджваюць расейскія прапагандысты, усё часцей выклікае ў расейскага грамадства «стомленасць і незадаволенасць, чым захапленне і экзальтацыю, як было ў пачатку ўварвання».

«Адна з прычын такіх зменаў — неадпаведнасць распаўсюджанай рэжымам інфармацыі з рэальным становішчам. Узровень страт утойваць усё цяжэй, а рэсурсы для вядзення баявых дзеянняў вычэрпваюцца, пра што, напрыклад, сведчыць актыўная падрыхтоўка Масквы да рэкорднага ў сваёй гісторыі падвышэння падаткаў», - адзначылі ў ГУР.

У выведцы распавялі, што несуцяшальная дынаміка грамадскіх настрояў, якая адсочваецца ў Крамлі, прымушае расейскае вайскова-палітычнае кіраўніцтва рыхтаваць насельніцтва да «зацягвання паясоў» і рэагаваць. Дарэчы, рэгіянальныя прадстаўнікі пуцінскага рэжыму ўжо спрабуюць перамяшчаць фокус увагі з раздражняльнай вайсковай тэматыкі на развязанне сацыяльна-бытавых праблем.

У ведамстве адзначылі, што расейскія рэгіянальныя ўлады спрабуюць арганізоўваць мерапрыемствы па падтрымцы ўдзельнікаў вайны супраць Украіны і іх сем'яў, бяруць удзел у прыёме грамадзян, распрацоўваюць і абмяркоўваюць спецыяльныя законапраекты аб падтрымцы дабрачыннасці, падвышэнні заробкаў і абароне ветэранаў. Таксама рэгіянальныя ўлады ў РФ сімулююць падтрымку людзей з інваліднасцю, колькасць якіх увесь час павялічваецца праз баявыя дзеянні ва Украіне. Зрэшты, для такіх людзей улады РФ маюць намер развіваць унутраны турызм.

У выведцы адзначылі, што мінімальная колькасць месцаў для людзей з інваліднасцю на расейскіх паркоўках зараз складае 15%. Акрамя таго, удзельнікам вайны супраць Украіны даюць ваўчары наміналам 15 тысяч рублёў, на якія цягам года можна набываць квіткі ва ўстановы культуры.

«Такая актывізацыя сацыяльнай дзейнасці сведчыць аб спробе расейскіх уладаў каналізаваць незадаволенасць і пазбегнуць некантраляваных сацыяльных выбухаў», - дадалі ў ГУР.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках