19 лiпеня 2024, Пятніца, 19:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Тэйс Ройтэн: Украіна ў канчатковым выніку зробіць Еўрапейскі Звяз мацнейшым

3
Тэйс Ройтэн: Украіна ў канчатковым выніку зробіць Еўрапейскі Звяз мацнейшым

Нідэрландскі еўрадэпутат заклікаў павялічыць дапамогу Кіеву.

Каб скончыць вайну, Захаду неабходна даць Украіне больш зброі для перамогі ў вайне супраць РФ. Бо чым больш зброі атрымае Украіна і чым больш эфектыўна зможа абараняць сябе, у тым ліку наносячы ўдары па вайсковых цэлях у Расеі, тым менш будзе ахвяр сярод мірнага насельніцтва. Пра гэта ў каментары Guildhall (пераклад - «Главком») заявіў дэпутат Еўрапейскага парламента ад Нідэрландаў (Прагрэсіўны альянс сацыялістаў і дэмакратаў), чалец камітэта ў замежных стасунках Тэйс Ройтэн.

«Я стаміўся ад урадаў краін-сябраў ЕЗ, якія выказваюць спачуванні з нагоды ракетнай атакі на Кіеў, у той час як мы ўжо некалькі месяцаў чуем, як Украіна просіць канкрэтныя сістэмы абароны, якія ёсць у сховішчах Еўрапейскага Звязу (…). што мы будзем падтрымліваць Украіну столькі, колькі спатрэбіцца - становяцца пустымі словамі. Іх больш не ўспрымаюць усур'ёз. Я ўжо больш за год кажу, што нам трэба перастаць казаць не «столькі, колькі спатрэбіцца», а казаць - «як мага хутчэй». Чым больш эфектыўна Украіна зможа абараняць сябе, наносячы ўдары па вайсковых цэлях у Расеі, адкуль зыходзяць атакі, і гарантуючы бяспеку ўласнага неба з дапамогай самалётаў, якія будуць перададзеныя, тым меншай будзе колькасць ахвяр (сярод мірнага насельніцтва - рэд.)», - заявіў палітык.

«Усім, хто кажа, што хоча, каб гэтая вайна спынілася, бо яна забірае занадта шмат жыццяў, я адказваю, што мы павінны даць Украіне зброю, неабходную для самаабароны, каб захаваць жыцці. Нам трэба абараніць Еўропу. Нам трэба інвеставаць у еўрапейскую бяспеку, не таму што мы хочам вайны, а таму што мы хочам яе прадухіліць (…) Я веру, што Украіна ў будучыні ў канчатковым выніку зробіць Еўрапейскі Звяз мацнейшым, а таксама стане для нас партнёрам па бяспецы. Але для таго, каб апынуцца ў такой сітуацыі, нам трэба даць Украіне зброю, неабходную для перамогі», - падсумаваў еўрапарламентарый.

Раней дэпутат Еўрапейскага парламента ад Румыніі, чалец камітэта ў замежных стасунках Драгаш Тудараке заклікаў закупляць зброю для Украіны, адначасова інвестуючы ў ВПК ЕЗ. На яго думку, падыход Еўрапейскага Звязу да ўзбраення Украіны павінен уключаць два кірункі - выдзяленне сродкаў на закуп узбраенняў на сусветным рынку і выдзяленне сродкаў для інвестыцый у нарошчванне вытворчых магутнасцей вайскова-прамысловага комплексу ЕЗ.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках