19 лiпеня 2024, Пятніца, 20:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У РФ суд прыгаварыў журналіста WSJ Эвана Гершковіча да 16 гадоў калоніі

8
У РФ суд прыгаварыў журналіста WSJ Эвана Гершковіча да 16 гадоў калоніі
ЭВАН ГЕРШКОВІЧ

Амерыканскі журналіст не прызнаў віну.

У Расеі Свярдлоўскі абласны суд прыгаварыў амерыканскага журналіста Эвана Гершковіча да 16 гадоў калоніі строгага рэжыму паводле справы аб шпіянажы, паведамляе BBC.

Абвінавачанне прасіла для яго больш працяглы тэрмін - 18 гадоў пазбаўлення волі.

Максімальнае пакаранне, якое прадугледжанае расейскім Крымінальным кодэксам за шпіянаж (арт.276), - 20 гадоў пазбаўлення волі.

WSJ у рэдакцыйнай заяве назвала прысуд Гершковічу ганебным, а справу супраць яго — неправавой.

«Мы будзем працягваць рабіць усё магчымае, каб дабіцца вызвалення Эвана і падтрымаць яго сям'ю. Журналістыка - не злачынства, і мы не супакоімся, пакуль яго не выпусцяць. Гэтаму трэба пакласці канец», - сказана ў заяве, падпісанай галоўным рэдактарам Эмай Такер і выдаўцом Алмарам Латурам.

«16 гадоў для журналіста WSJ - гэта супрацьлегласць правасуддзю, палітычна матываваны, надуманы працэс. Эван павінен быць вызвалены неадкладна», - напісала кіраўніца Еўрапарламента Раберта Метсола ў Х (былы Twitter).

Гершковіч быў затрыманы ў сакавіку 2023 года ў Екацярынбургу, куды ён прыехаў у камандзіроўку паводле задання рэдакцыі WSJ. У чаканні суда журналіст правёў 15 месяцаў у маскоўскім СІЗА «Лефортава».

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках