19 лiпеня 2024, Пятніца, 20:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейцам прапануюць алкагольныя туры ў Кітай

13
Расейцам прапануюць алкагольныя туры ў Кітай

Іх называюць «цзю-туры».

Расейскія тураператары распрацоўваюць новыя тэматычныя праграмы для ахвочых адпачыць у Кітаі. Адной з іх стануць «цзю-туры», у рамках якіх вандроўцы змогуць пазнаёміцца з алкагольнымі традыцыямі рэспублікі, піша The Moscow Times.

«Такія праграмы могуць быць цікавыя як экспертам, аматарам дыстылятаў, так і класічным турыстам, якія жадаюць пашырыць свае веды пра Кітай», – заявіў Асацыяцыі тураператараў Расеі (АТОР) прэзідэнт «Расейска-кітайскага клуба» Сяргей Джан Ша.

Апусканне ў алкагольны свет Кітая будзе праходзіць непасрэдна ў тых правінцыях, дзе вырабляюць тыя ці іншыя напоі. Арганізатары праграм пастанавілі засяродзіцца на розных гатунках байцзю моцнасцю ад 50 да 53 градусаў, найбольш папулярных за межамі Кітая. Паколькі расейцам у асноўным вядомая прадукцыя ад Маатай і Фэньцзю, ім прапануюць адправіцца ў правінцыі, дзе яе вырабляюць - Гуйчжоу і Шаньсі.

Турысты змогуць даведацца пра гісторыю байцзю, далучыцца да звязаных з ужываннем гэтых напояў рытуалаў і пабываць у тэматычных музеях. Пры гэтым акцэнту на вытворчасці алкаголю ў праграмах рабіць не будуць, бо многія працэсы на фабрыках належаць да камерцыйных сакрэтаў.

«А вось з дэгустацыяй - ніякіх абмежаванняў. Удзельнікі тура «Вялікае спасціжэнне» змогуць пакаштаваць шматвяковыя кітайскія дыстыляты, набыць калекцыйныя (у тым ліку вельмі дарагія) варыянты байцзю, набыць атрыбуты культуры цзю», - запэўніў Джан Ша.

Таксама расейцаў пазнаёмяць са славутасцямі правінцый. У Гуйчжоу і Шаньсі знаходзяцца сусветныя аб'екты ЮНЭСКА, самы вялікі ў Кітаі вадаспад і іншае.

Меркаваны кошт тура складзе 250-300 тысяч расейскіх рублёў на чалавека. Арганізатары абяцаюць кліентам «размяшчэнне ў гатэлях еўрапейскага ўзроўню».

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках