19 лiпеня 2024, Пятніца, 22:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Ваўкавыску затрымалі маці і цётку палітвязня Францкевіча

4
У Ваўкавыску затрымалі маці і цётку палітвязня Францкевіча
НАТАЛЛЯ ЛАБАЦЭВІЧ (ЗЛЕВА), МАЦІ ПАЛІТЗНЯВОЛЕНАГА ІЛЛІ ЛАБАЦЭВІЧА, І ЯЕ РОДНАЯ СЯСТРА ТАЦЦЯНА ФРАНЦКЕВІЧ, МАЦІ ПАЛІТЗНЯВОЛЕНАГА АЛЯКСАНДРА ФРАНЦКЕВІЧА

Яны прывезлі яму перадачу.

19 ліпеня ў калоніі №11 у Ваўкавыску затрымалі Таццяну Францкевіч, маці палітвязня Аляксандра Францкевіча, якая прыехала ў калонію з перадачай для сына. Пра гэта піша «Радыё Свабода», спасылаючыся на крыніцы з групы сваякоў палітвязняў.

Згодна з крыніцамі, разам з Таццянай Францкевіч у калонію прыехала яе сястра Наталля Лабацэвіч. «Яе таксама затрымалі», – пацвердзілі сведкі. Прычыны затрымання ім невядомыя.

Раней рэжым Лукашэнкі асудзіў Аляксандра Францкевіча да 16 гадоў і 9 месяцаў калоніі ва ўмовах строгага рэжыму.

Адбываць тэрмін палітвязня спачатку накіравалі ў Івацэвіцкую калонію № 5, але пазней перавялі ў Ваўкавыскую ВК-11.

Паводле інфармацыі праваабаронцаў, з верасня 2023 года Аляксандра змясцілі ў ПКТ на паўгода, а таксама неаднаразова змяшчалі ў ШІЗА.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках