19 лiпеня 2024, Пятніца, 23:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ваяры УСУ выкарыстоўваюць на фронце ўнікальны дрон, якога панічна баяцца расейцы

2
Ваяры УСУ выкарыстоўваюць на фронце ўнікальны дрон, якога панічна баяцца расейцы

Дроны працуюць заўсёды ў цемры.

Дроны «Кажан» украінскія вайскоўцы батальёна беспілотных сістэмаў «Нябесная кара» 54-й асобнай механізаванай брыгады выкарыстоўваюць для дыстанцыйнага мінавання і знішчэння варожай тэхнікі і жывой сілы.

Нядаўна абаронцы здолелі даставіць дзесяціцалевы дрон на 20,5 кіламетраў. Пра гэта гаворыцца ў сюжэце a target="_blank" href=https://tsn.ua/ru/exclusive/voiny-vsu-ispolzuyut-na-fronte-unikalnyy-dron-kotorogo-panicheski-boyatsya-rossiyane-foto-video-2624505.html>ТСН.

Дронамі байцы батальёна «Нябесная кара» б'юць ворага на Данецкім кірунку. Днём байцы рыхтуюцца да начнога палявання «Кажанамі» – дзесяціцалевымі беспілотнікамі. Тыя даводзяць расейскіх акупантаў да шаленства.

За адзін дзень з дапамогай гэтых птушак, гавораць абаронцы, разбіваюць пяць-дзесяць варожых бліндажоў пад нуль.

«Кажан» – цяжкі, ударны дрон. Аднойчы ён пераадолеў ажно дваццаць з паловай кіламетраў, каб патрапіць куды трэба. Гэта быў уласны рэкорд батальёна.

Дроны працуюць заўсёды ў цемры.

«Былі такія выпадкі, калі ворага заганялі ў бліндаж, вораг зачыняў уваход у бліндаж чымсьці – дошкамі, мяшкамі, і хлопцы спачатку ўдаралі, адчынялі бліндажы і наступныя FPV уляталі туды – ну і ўсё», – кажа камандзір батальёна «Хорс».

Пілоты батальёна «Нябеснай кары» заклікаюць украінцаў данаціць на дроны-цяжкавагавікі. Кажуць: чым больш «Кажаноў», тым менш ворагаў.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках