20 лiпеня 2024, Субота, 0:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Што вядома пра грамадзяніна Нямеччыны, якога ў Беларусі асудзілі на расстрэл

15
Што вядома пра грамадзяніна Нямеччыны, якога ў Беларусі асудзілі на расстрэл
РЫКА КРЫГЕР

Рыка Крыгеру 30 гадоў.

Нарадзіў Рыка Крыгер у Берліне. Пасля школы ён адвучыўся ў каледжы на аўтамеханіка ў горадзе Штраўсбергу, скончыў у 2014-м.

Пасля ён цягам трох гадоў працаваў спецыяльным супрацоўнікам службы бяспекі ў аддзяленні Дзяржаўнага дэпартамента ЗША у Берліне, адзначае «Наша Ніва».

У 2017-м Крыгер уладкаваўся ў Дом састарэлых медыкам. У 2021-м перайшоў на працу ў нямецкі Чырвоны Крыж як спецыяліст экстраннай медыцыны.

Апошняя згадка пра яго ў інтэрнэце датуецца 2023 годам. Тады ён спрабаваў знайсці працу ў ЗША і рассылаў сваё рэзюмэ.

Вядома, што ў Рыка ёсць няпоўнагадовае дзіця.

Далейшы лёс Крыгера невядомы, як і дата затрымання. Асудзілі яго 21 чэрвеня 2024 года ў Менскім абласным судзе.

Крыгера абвінавачвалі паводле шэрагу артыкулаў – «акт тэрарызму» (ч. 3 арт. 293 КК), «незаконныя дзеянні са зброяй і выбуховымі рэчывамі» (ч. 4 арт. Арт. 295 КК), «наўмыснае прывядзенне ў непрыдатнасць транспартнага сродку або шляхоў злучэння» (ч. 4 арт. 309 КК), «удзел у экстрэмісцкім фармаванні», «агентурнай дзейнасці» (358-1 КК) і «наёмніцтве» (арт. 133 КК).

Суд асудзіў яго да смяротнага пакарання. Невядома, ці абскардзіў ён прысуд. Таксама невядомыя іншыя акалічнасці справы.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках