20 лiпеня 2024, Субота, 0:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Двайнікоў Пуціна лёгка адрозніць: Эксперт звярнуў увагу на характэрную рысу

1
Двайнікоў Пуціна лёгка адрозніць: Эксперт звярнуў увагу на характэрную рысу

Здароўе падводзіць гаспадара Крамля.

Расейскі дыктатар Пуцін ужо даўно не паказваў свае спартовыя здольнасці і не красаваўся голым тулавам. Здароўе яго падводзіць, а двайнік на розных мерапрыемствах дапамагае.

Такое меркаванне «24 Каналу» выказаў экс-працаўнік КДБ Сяргей Жырноў, заўважыўшы, што двайніка можна адрозніць з жывата. Пакуль сапраўдны Пуцін адпачывае, двайнік падстаўляе галаву пад кулі.

Паводле словаў Жырнова, здароўе Пуціна залежыць ад генетыкі і ягонага ладу жыцця, а менавіта спорту, харчавання. Уколы ботаксу, якія робіць расейскі дыктатар на ягоны стан не паўплываюць.

Увогуле цяпер Пуцін ужо не той, які быў раней. Калісьці ён катаўся на горных лыжах, цяпер не. Акрамя гэтага перастаў красавацца сваім тулавам.

– Апошнія 4 гады Пуціна ні з торсам, ні ў спартовым выглядзе ніхто не бачыў. У яго, зразумела, наступілі ўжо змены праз узрост, – заўважыў экс-супрацоўнік КДБ.

Адрозніць двайніка расейскага дыктатара, паводле словаў Жырнова, можна з жывата. Часам Пуцін выходзіць з вялікім жыватом, часам – без. Зразумела, што за некалькі дзён чалавек не можа настолькі схуднець.

«На такія мерапрыемствы, дзе трэба крыху «пасвяціцца» і не трэба нічога гаварыць, ёсць двайнік. Сам Пуцін “сядзіць у басейне, есць трускаўкі”, а ягоны двайнік падстаўляецца пад кулі», – адзначыў экс-супрацоўнік КДБ.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках