4 лiпеня 2024, Чацвер, 11:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Орбан прыбыў з раптоўным візітам у Кіеў

8
Орбан прыбыў з раптоўным візітам у Кіеў
ВІКТАР ОРБАН

Запланаваныя перамовы з Зяленскім.

У аўторак, 2 ліпеня, Украіну наведаў прэм'ер-міністр Вугоршчыны Віктар Орбан. Ён прыбыў у Кіеў і мае намер сустрэцца з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім.

З пачатку поўнамаштабнай вайны гэта першая паездка ва Украіну вугорскага палітыка, які не хавае сяброўскіх дачыненняў да агрэсара Расеі. Візіт не анансаваўся афіцыйна, бо не выключалася змена планаў у любы момант.

Кіраўнік прэс-службы ўрада Вугоршчыны Берталан Гавасі паведаміў СМІ, што адной з тэм перамоваў Орбана і Зяленскага будзе «магчымасць стварэння міру». Таксама яны будуць размаўляць аб актуальных пытаннях вугорска-ўкраінскіх двухбаковых дачыненняў.

Раней выданне The Guardian паведаміла, што адзін з самых прарасейскіх лідараў Еўропы сабраўся ў Кіеў у рамках нечаканага візіту менавіта ў той час, калі Вугоршчына ўзяла на сябе старшынства ў Радзе ЕЗ.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках