Раналду расплакаўся пасля незабітага пенальці ў матчы Еўра-2024
10- 2.07.2024, 10:24
- 5,890
![Раналду расплакаўся пасля незабітага пенальці ў матчы Еўра-2024](https://i.c97.org/ai/601217/aux-head-1719905062-20240702_ronaldu_Reuters_360.jpg)
ФОТА:REUTERS/KAI PFAFFENBACH
На трыбунах у гэты момант была маці футбаліста.
Зорка нацыянальнай каманды Партугаліі Крыштыяну Раналду не стрымаў эмоцый пасля таго, як не рэалізаваў 11-метровы ўдар у матчы 1/8 фіналу Еўра-2024 супраць Славеніі.
Партугальцы атрымалі права на пенальці ў авертайме – на 105-й хвіліне. Да пункту падышоў Крыштыяну і прабіў у правы кут, але брамнік зборнай Славеніі Ян Облак здолеў парыраваць удар партугальца.
Na, cant say I enjoy seeing Ronaldo cry
— ⋆ C ⋆ (@popCOYS) July 1, 2024
Those arent tears of shame, those are tears of realisation that his glittering career is all but over and realisation that he no longer has that killer inside him
Reminds me of when Mike Tyson called it day whilst sat on a stool in the… pic.twitter.com/PqLb77AqY2
Пасля нерэалізаванага ўдару Раналду расплакаўся, а партнёрам давялося яго суцяшаць.
На трыбунах у гэты момант была маці Раналду Доларэш Авейру, якая таксама расчулілася.
Трэба адзначыць, што ўжо ў серыі пенальці Раналду рэалізаваў свой удар, прабіўшы ў левы кут, а Партугалія ў выніку прайшла ў чвэрцьфінал, дзе згуляе з Францыяй.