4 лiпеня 2024, Чацвер, 11:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Здані» ГУР зладзілі пекла для расейскіх акупантаў

«Здані» ГУР зладзілі пекла для расейскіх акупантаў

Пад ударам аказаўся не толькі асабовы склад, але і варожая тэхніка.

Байцы падраздзялення ГУР Ghost ладзяць паспяховыя начныя паляванні на расейскіх акупантаў і іх тэхніку. Кадры з фронту 2 ліпеня апублікавала на YouTube прэс-служба Галоўнага ўпраўлення разведкі Мінабароны.

«Здані» паспяхова знішчылі на адным з напрамкаў фронту:

два месцы базавання УС РФ;

размешчанае на даху будынку варожае абсталяванне для сувязі і назіранні;

расейскі палівазапраўшчык;

некалькі адзінак лёгкай аўтамабільнай тэхнікі акупантаў.

«Зямля павінна гарэць пад акупантамі!», – падкрэслілі ў ГУР.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках