4 лiпеня 2024, Чацвер, 13:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

The Times: Расея актывізавала шпіёнскую сетку за мяжой

1
The Times: Расея актывізавала шпіёнскую сетку за мяжой

Прыцягваюць студэнтаў, крыміналітэт і маламаёмасных.

Маштабы і размах таемных аперацый Расеі за мяжой у апошні час дасягнулі беспрэцэдэнтнага ўзроўню, нябачанага з часоў разгару халоднай вайны.

Аб гэтым паведамляе брытанская газета The Times са спасылкай на заходніх чыноўнікаў і аналітыкаў.

Амаль кожны тыдзень усплываюць новыя факты аб расейскіх сакрэтных аперацыях ва ўсім свеце. Спецслужбы Расеі, такія як ФСБ, ГРУ і СВР, якія некалі варагавалі паміж сабой, аб'ядналіся і займаюцца ўзмоцненай вярбоўкай новых агентаў, уключаючы студэнтаў дзяржаў, якія сімпатызуюць палітыцы РФ, сярод якіх асаблівая ўвага надаецца грамадзянам Сербіі і Балгарыі. У гэтых краінах імкнуцца прыцягнуць на свой бок прадстаўнікоў крымінальнага міру і малазабяспечаных.

З пачаткам вайны РФ супраць Украіны Галоўнае разведвальнае ўпраўленне значна пашырыла сваё падраздзяленне спецыяльных аперацый. Яго колькасць вырасла прыкладна з 500 чалавек у 2022 годзе да 2000 да 2024 года.

Экспэрты мяркуюць, што за актывізацыяй таемных аперацый можа стаяць пошук Расеяй уразлівых месцаў і патэнцыйных рычагоў ціску, якімі яна магла б скарыстацца ў выпадку магчымага пашырэння канфлікту.

Крэмль імкнецца засцерагчы сябе і стварыць перадумовы для вядзення гібрыднай вайны на шматлікіх франтах. Да прыкладу, прадстаўнікі NATO выказалі асцярогі, што РФ магла замініраваць важныя абʼекты падводнай інфраструктуры ў еўрапейскіх морах, у тым ліку сеткавыя кабелі і трубаправоды.

Пры гэтым былі выкарыстаныя звычайныя рыбалавецкія і навукова-даследчыя судны. Падобная дзейнасць расейскіх спецслужбаў выклікае сурʼёзную заклапочанасць на Захадзе і ў хаўруснікаў Расеі па антытэрарыстычных аперацыях.

Гэта можа негатыўна адбіцца на супрацоўніцтве краін у сферы бяспекі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках