4 лiпеня 2024, Чацвер, 12:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

КНДР адмовілася ад кітайскага спадарожніка на карысць расейскага

4
КНДР адмовілася ад кітайскага спадарожніка на карысць расейскага

Пасля візіту Пуціна.

КНДР зараз выкарыстоўвае замест кітайскага спадарожніка для трансляцыі нацыянальнай тэлевізіі расейскі спадарожнік. Пра гэта паведамляе Reuters.

Сігналы Карэйскай цэнтральнай тэлевізіі Паўночнай Карэі пачынаючы з 29 чэрвеня перадаюцца праз расейскі спадарожнік Экспрэс 103 замест кітайскага спадарожніка ChinaSat 12.

Як зазначае Reuters, замена спадарожніка адбылася пасля візіту расейскага дыктатара Уладзіміра Пуціна ў КНДР 18 чэрвеня. Са звестак журналістаў, урадавыя ўстановы і СМІ Паўднёвай Карэі адсочваюць дзяржаўныя СМІ Паўночнай Карэі як абмежаваную крыніцу інфармацыі – нягледзячы на палітызаваны і прапагандысцкі кантэнт.

У Reuters адзначаюць, што глядзець паўночнакарэйскую тэлевізію ў анлайн-рэжыме магчыма, але сігнал можа затрымлівацца ці якасць малюнка быць нізкай. Пакуль невядома – ці часова Паўночная Карэя пераключыла сваё вяшчанне на расейскі спадарожнік, ці гэтая змена стане сталай.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках