4 лiпеня 2024, Чацвер, 13:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Выкарыстоўвалі парыкі для канспірацыі: у Адэсе злавілі расейскіх вайскоўцаў

11
Выкарыстоўвалі парыкі для канспірацыі: у Адэсе злавілі расейскіх вайскоўцаў

У СБУ раскрылі падрабязнасці.

Ва Украіне ўдалося абясшкодзіць агентурную групу расейскай ФСБ, адна з удзельніц якой карысталася парыкамі для канспірацыі. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні Службы бяспекі Украіны.

Паводле звестак следства, фігуранты дзейнічалі ў Адэсе і ў склад групоўкі ўваходзілі двое вайскоўцаў і іх саўдзельніца. Тыя атрымлівалі заданні ад расейскіх спецслужбаў і выведвалі лакацыі сістэм супрацьпаветранай абароны, якія абараняюць рэгіён.

«Каб устанавіць адпаведныя каардынаты, агенты сістэматычна аб'язджалі абласны цэнтр і яго прылеглыя тэрыторыі. У выпадку выяўлення «патрэбных» абʼектаў – утоена фатаграфавалі іх і пазначалі адпаведныя геалакацыі на гугл-мапах. Яшчэ адной задачай варожай групы была замаскіраваная ўстаноўка бесправадных магнітных камер на тэрыторыі марскога порта Адэсы», – гаворыцца ў паведамленні.

Для большай утоенасці варожыя агенты выкарыстоўвалі паслугі таксі, саўдзельніца і зусім маскіравала знешнасць, пастаянна змяняючы парыкі.

Украінскім спецслужбам удалося задакументаваць усе факты разведвальна-падрыўной дзейнасці фігурантаў, а таксама затрымалі рэзідэнта агентурнай групы ФСБ і яго саўдзельніка. Адбылося гэта ў момант, калі яны фатаграфавалі чарговы вайсковы абʼект.

А вось дзяўчыну, якая таксама зʼяўлялася часткай групоўкі, затрымалі ў яе ўласным доме пасля таго, як яна рабіла даразведку паблізу патэнцыйнай мэты. Таксама СБУ правяла комплексныя мерапрыемствы для гарантавання бяспекі лакацый украінскіх войскаў.

Падчас вобшукаў у затрыманых забралі мабільныя тэлефоны, якія яны асобна купілі для камунікацыі з расейцамі.

«Следчыя Службы бяспекі паведамілі фігурантам аб падазрэнні паводле ч. 3 арт. 28, ч. 2 арт. 111 Крымінальнага кодэксу Украіны (дзяржаўная здрада, учыненая арганізаванай групай ва ўмовах ваеннага становішча). Цяпер зламыснікі знаходзяцца пад вартай. Ім пагражае пажыццёвае зняволенне», – гаворыцца ў паведамленні.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках