4 лiпеня 2024, Чацвер, 14:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Палітолаг: Орбан мяняе тактыку

2
Палітолаг: Орбан мяняе тактыку
УЛАДЗІМІР ФЯСЕНКА

Візіт у Кіеў можа быць звязаны з фактарам іншага еўрапейскага палітыка.

Візіт прэм'ер-міністра Вугоршчыны Віктара Орбана ва Украіну важны з пункту гледжання нармалізацыі двухбаковых дачыненняў паміж Кіевам і Будапештам. Больш за тое, ён зараз хоча наладзіць канструктыўныя дачыненні з італьянскай калегай Джорджыяй Мелані, а для гэтага яму трэба змяніць пазіцыю па ўкраінскім пытанні.

Аб важнасці візіту Орбана ў Кіеў і яго магчымай мэты распавёў у каментары РБК-Украіна палітолаг Уладзімір Фясенка.

На думку экспэрта, для Орбана гэты візіт мае асаблівую мэту. Справа ў тым, што з 1 ліпеня пачынаецца старшынства Вугоршчыны ў Радзе ЕЗ. Вугорскаму прэмʼеру, каб не разбурыць сваё старшынства, не зрабіць яго асабліва канфліктным і, урэшце, магчыма правальным, трэба прадэманстраваць сваю палітычную вагу ў ролі прадстаўніка ЕЗ.

«Тут у яго ёсць пэўная канструктыўнасць пазіцый. Бо ўкраінскае пытанне зʼяўляецца адным з галоўных для Еўрапейскага Звязу і Орбан таксама з гэтым мусіць лічыцца. У гэтым выпадку ён дэманструе сябе як лідара краіны, якая зараз старшынюе ў Еўрапейскім Звязе», – тлумачыць Фясенка.

Па-другое, паміж Вугоршчынай і Украінай ёсць сурʼёзныя спрэчкі. І Будапешт цісне ў плане ўзмацнення статусу пашырэння правоў вугорскай меншасці, нагадвае суразмоўца.

«Хоць там і так насамрэч няма ніякага ўціску іх правоў. Усе, хто бываў на Закарпацці, выдатна ведаюць – ніякіх праблем з моўнымі правамі вугорцаў або якіх-небудзь іншых праблем тамака няма наогул. Больш за тое, гэта самая заможная абшчына на Закарпацці, а магчыма і ва ўсёй Украіне. Але, тым не менш, Орбан і наўпрост спрабаваў ціснуць, але не зусім атрымалася», – адзначыў Фясенка.

На думку палітолага, зараз прэмʼер Вугоршчыны спрабуе ў перамовах уплываць на Украіну. Гэта значыць, ён павінен дэманстраваць не толькі жорсткасць, але і гнуткасць для дасягнення сваіх мэт.

«Бо нас яшчэ чакаюць некалькі гадоў складаных перамоў і спрэчкі паміж Вугоршчынай і Украінай будуць захоўвацца. Так што Орбан у гэтым выпадку мяняе тактыку», – уважае Фясенка.

Прычым тут Мелані

І трэцяя акалічнасць, якая таксама вельмі важная, гэта тое, што зараз Орбан зацікаўлены ў змякчэнні дачыненняў з прэмʼер-міністрам Італіі Джорджыяй Мелані. І хоць яна таксама чалавек з вельмі правымі поглядамі, але паміж імі ўсё ж ёсць спрэчкі.

«Цяпер Мелані фармуе такую абʼяднаную фракцыю вельмі правых у Еўрапарламенце. Орбан хацеў бы мець з імі сувязі, хаця заяўляе аб фармаванні ўласнай фракцыі, але ў яго галасоў проста можа не хапіць. Таму ён зараз хоча наладзіць канструктыўныя дачыненні з Мелані, але для гэтага трэба змяніць пазіцыю ў дачыненні да Украіны. Гэта ўмова Мелані», – тлумачыць Фясенка.

Менавіта таму, на думку многіх каментатараў, Орбан памяняў сваю пазіцыю на саміце ЕЗ і пачаў публічна дэманстраваць на тэлекамеры гатоўнасць кантактаваць з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім, весці з ім перамовы, размаўляць, падкрэслівае палітолаг.

«Вось і зараз гэта таксама дэманстрацыя таго, што ён гатовы шукаць кампрамісы з Зяленскім. Так што гэтая тактыка Орбана абумоўленая і яго ўнутранымі інтарэсамі, але і знешнепалітычнымі таксама», – падсумаваў Фясенка.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках