4 лiпеня 2024, Чацвер, 20:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Берасцеец раздаў больш за 45 тысячаў еўраў на беларуска-польскай мяжы

34
Берасцеец раздаў больш за 45 тысячаў еўраў на беларуска-польскай мяжы

За што атрымаў штраф.

Жыхар Берасця хацеў зэканоміць час і пастанавіў не дэклараваць грошы на мяжы, у выніку страціў больш за 30 тысячаў еўраў і патрапіў пад крымінальную адказнасць, паведамілі ў Генпракуратуры.

Паводле звестак следства, 29-гадовы берасцеец ехаў з Беларусі ў Польшчу праз «Варшаўскі мост», каб набыць у суседняй краіне машыну. З сабой ён вёз гатоўкай 45,8 тысячы еўраў.

«Каб не дэклараваць грошы і зэканоміць час праходжання мытнай мяжы, ён раздаў сваім чатыром спадарожнікам дзевяць тысячаў еўраў кожнаму, а астатнія пакінуў сабе, у тым ліку схаваўшы ў шкарпэтку. Падчас мытнага кантролю сродкі, якія перамяшчаліся абвінавачаным і пасажырамі, былі знойдзеныя і канфіскаваныя», – расказалі ў Генпракуратуры.

Нягледзячы на тое, што ў выніку кожны са спадарожнікаў вёз дазволеную суму, мытнікі высветлілі, што ўсе грошы належаць аднаму мужчыну, у выніку яго абвінавацілі ў замаху на незаконнае перамяшчэнне праз мытную мяжу Еўразійскага эканамічнага звязу сродкаў гатоўкай у буйным памеры.

Суд Маскоўскага раёна Берасця прызначыў яму пакаранне ў выглядзе штрафу памерам 350 базавых велічыняў (14 тысячаў рублёў).

«Прадмет злачынства – грошы ў эквіваленце больш за дзесяць тысячаў даляраў ЗША, якія дазволеныя да перамяшчэння без дэкларавання, канфіскаваныя ў прыбытак дзяржавы», – дадалі ва ўстанове.

Прысуд не набыў законную моц, яго можна абскардзіць і апратэставаць.

Напісаць каментар 34

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках