4 лiпеня 2024, Чацвер, 19:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

За пяць дзён у Беларусі перапісана больш за 50 тэмпературных рэкордаў

За пяць дзён у Беларусі перапісана больш за 50 тэмпературных рэкордаў

У тым ліку 1917 года.

Больш за 50 тэмпературных рэкордаў зафіксавана на беларускіх метэастанцыях за апошнія пяць дзён, сведчыць праведзены «Позіркам» параўнальны аналіз аператыўных і архіўных звестак Белгідрамета.

1 ліпеня ў Жыткавічах і Кастрычніцкім паветра прагрэлася да 35,3 градуса. У першым райцэнтры паўтораны рэкорд дня, зарэгістраваны ў 2019 годзе, у другім - перавышаны на 0,7 градуса (пратрымаўся таксама пяць гадоў).

У Васілевічах перапісаны максімум, які трымаўся з 1917 года (33,7 супраць 32), у Лельчыцах - рэкорд 37-гадовай даўніны (34,6 супраць 31,4), у Лынтупах - 32-гадовай (31 супраць 28,9).

Усяго мінулым днём тэмпературныя максімумы перавышаныя на 15 метэастанцыях, у тым ліку ў Магілёве (34,6 супраць 34,5 у 2019 годзе) і Віцебску (33,1 супраць 32,5 тады ж).

Новыя экстрэмальныя значэнні зафіксаваныя таксама ў Мазыры — 33,8 (32,4 у 2016-м), Сянно — 33,5 (32,9 у 2019-м), Лепелі — 32,6 (30 у 2011-м), Полацку — 32,1 (30,2 у 2019-м), Езярышча - 32 (30,7 у 2019-м), Шаркаўшчыне - 30,9 (30,2 у 2011-м), Верхнядзвінску - 30,9 (30,3 таксама ў 2011-м), Нарачы - 30,8 (29,5 у 2019-м), Ашмянах - 30 (29,5 у 2019-м).

У Докшыцах паўтораны дзённы максімум (31 градус у 2019 годзе).

У шэрагу раёнаў удзень 1 ліпеня і ўначы на 2 ліпеня прайшлі моцныя дажджы. У Шаркаўшчыне за дзень выпала 58 мм ападкаў (52 мм удзень і 6 мм уначыу) - 58 л вады на квадратны метр тэрыторыі. Гэта 77% ліпеньскай нормы.

У Верхнядзвінску зафіксавана 52 мм ападкаў (71% нормы), у Івацэвічах - 42 мм (47%).

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках