Расейскі тэнісіст Рублёў адзначыўся неадэкватнымі паводзінамі на Уімблдоне
17- 2.07.2024, 19:03
- 9,534
![Расейскі тэнісіст Рублёў адзначыўся неадэкватнымі паводзінамі на Уімблдоне](https://i.c97.org/ai/601319/aux-head-1719935937-20240101_skriin_360.jpg)
Расеец разбіў калена ў кроў ракеткай.
ругая ракетка Расеі Андрэй Рублёў разбіў сабе калена ў кроў ракеткай, не стрымаўшы эмоцый пасля паразы на падачы падчас матчу першага кола Уімблдона, трэцяга ў сезоне турніру «Вялікага шлема», супраць аргенцінца Франсіска Камесанні.
Інцыдэнт адбыўся ў трэцім сэце. Пацярпеўшы паразу на сваёй падачы, Рублёў некалькі разоў моцна ўдарыў па сваім калене ракеткай і разбіў яго ў кроў.
Расеец, пасеяны на турніры пад шостым нумарам, саступае Камесанню, 122-й ракетцы свету, з лікам 4:6, 7:5, 1:4.
Пасля інцыдэнту з разбітым каленам матч быў спынены праз дождж.
Рублёў вядомы сваёй нястрыманасцю на корце. Напрыклад, падобным чынам ён разбіваў сабе калена ў кроў у кастрычніку 2023 года пры паразе італьянцу Яніку Сінэру ў паўфінальным матчы на турніры ў Вене.