Лукашэнка: УСУ актывізаваліся на мяжы з Беларуссю
30- 2.07.2024, 19:32
- 13,284
![Лукашэнка: УСУ актывізаваліся на мяжы з Беларуссю](https://i.c97.org/ai/601322/aux-head-1719937948-20240101_luka_chlus_360.jpg)
Дыктатар запанікаваў.
У апошнія некалькі дзён украінскія сілы актывізаваліся каля мяжы з Беларуссю, заявіў узурпатар Аляксандр Лукашэнка.
«Мы ні ў якім разе не павінны дапусціць ніякай эскалацыі і ніякага абвастрэння. Я хачу, каб украінскае кіраўніцтва гэта пачула. <...> Я папрасіў бы ўкраінцаў не дурэць і не сваволіць з агнём. Гэта вельмі небяспечна», – сказаў ён.