У Беларусі пройдуць дажджы 3 ліпеня
7- 2.07.2024, 20:13
- 4,848
![У Беларусі пройдуць дажджы 3 ліпеня](https://i.c97.org/ai/601326/aux-head-1719940431-aux-head-1718291896-20240101_delfin_360.jpg)
У асобных раёнах прагрымяць навальніцы.
Дажджы, навальніцы і моцны вецер прагназуюцца ў Беларусі 3 ліпеня. Пра гэта паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
У сераду ноччу будзе пахмурна з праясненнямі, днём пераменная воблачнасць. Уначы на большай частцы тэрыторыі, а днём ва ўсходніх раёнах краіны пройдуць дажджы, месцамі моцныя дажджы. У асобных раёнах прагрымяць навальніцы. Уначы і раніцай месцамі слабы туман. Вецер паўночна-заходні, заходні 4–9 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ўначы будзе вагацца ад плюс 10 градусаў па захадзе да плюс 18 градусаў па ўсходзе. Днём тэмпература павысіцца да плюс 19–24 градусаў.