5 лiпеня 2024, Пятніца, 0:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Першы кангрэсмэн-дэмакрат заклікаў Байдэна зняць сваю кандыдатуру на выбарах

33
Першы кангрэсмэн-дэмакрат заклікаў Байдэна зняць сваю кандыдатуру на выбарах
ДЖО БАЙДЭН

Выбары ў ЗША запланаваныя на 5 лістапада 2024 года.

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў ад Дэмакратычнай партыі Лойд Догет стаў першым у партыі, хто публічна заклікаў прэзідэнта Джо Байдэна адмовіцца ад балатавання на другі тэрмін.

Пра гэта паведамляе AP.

Ён аргументаваў сваю пазіцыю тым, што падчас дэбатаў Байдэн не змог «эфектыўна абараніць свае шматлікія дасягненні».

Кангрэсмэн з Тэхаса Лойд Догет заявіў у аўторак, што Байдэн павінен «прыняць балючую і цяжкую пастанову зняць сваю кандыдатуру».

«Мая пастанова абнародаваць гэтыя катэгарычныя перасцярогі не з'яўляецца лёгкай і ніякім чынам не прымяншае маёй павагі да ўсяго, чаго дасягнуў прэзідэнт Байдэн», – сказаў Догет.

«Прызнаючы, што, у адрозненне ад Трампа, першачарговым абавязальніцтвам прэзідэнта Байдэна заўсёды было служэнне нашай краіне, а не сабе, я спадзяюся, што ён прыме пакутлівую і цяжкую пастанову аб зняцці сваёй кандыдатуры. Я з павагай заклікаю яго зрабіць гэта», – дадаў ён.

Напісаць каментар 33

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках