У Івацэвічах пенсіянера выхапілі з-пад колаў цягніка літаральна ў апошні момант
12- 2.07.2024, 21:29
- 10,800
![У Івацэвічах пенсіянера выхапілі з-пад колаў цягніка літаральна ў апошні момант](https://i.c97.org/ai/601332/aux-head-1719944474-20240101_skriin_360.jpg)
Відэа.
У сеціве з'явілася відэа неверагоднага выратавання, якое адбылося ў канцы чэрвеня на чыгуначнай станцыі ў Івацэвічах Берасцейскай вобласці.
На кадрах відаць, як пры пераходзе чыгуначнай каляіны пажылы мужчына спатыкнуўся і не мог устаць. Гэта адбылося літаральна за некалькі секундаў да хуткаснага цягніка, які набліжаўся.
Выратаваў жыццё пенсіянеру малады супрацоўнік Івацэвіцкага РАУС, які выхапіў мужчыну проста з-пад колаў цягніка.