20 лiпеня 2024, Субота, 12:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Следства: Ёсць інфармацыя пра забойцу Фарыён

7
Следства: Ёсць інфармацыя пра забойцу Фарыён

Стралок рыхтаваўся загадзя.

Учора, 19 ліпеня, у Львове адбылося забойства вядомай мовазнаўцы, экс-народнай дэпутаткі Украіны Ірыны Фарыён. Яна памерла ў шпіталі. Міністр унутраных спраў Украіны Ігар Кліменка паведаміў, што следства мае некалькі версій матываў забойства мовазнаўцы і былой народнай дэпутаткі Ірыны Фарыён.

На сваёй старонцы ў Telegram Кліменка адзначыў, што галоўныя з гэтых версій наступныя: асабістая непрыязнасць, а таксама грамадска-палітычная дзейнасць Ірыны Фарыён. Ён таксама зазначыў, што могуць з'яўляцца і іншыя версіі. Не выключаецца таксама ўдзел расейцаў у гэтым забойстве.

Акрамя таго, паводле слоў Кліменкі, ёсць інфармацыя аб зламысніку, які страляў у Фарыён, аднак пакуль раскрываць яго следства не будзе, паколькі ўсе версіі правяраюцца. Праўда, міністр заявіў, што чалавек, чые фатаграфіі распаўсюджваюць у сеціве, сапраўды сачыў за пад'ездам былой народнай дэпутаткі і можа быць выканаўцам забойства.

Праваахоўнікі таксама знайшлі гільзу. Дадатковая інфармацыя стане вядомая пасля судова-медыцынскай экспэртызы.

“Я магу сказаць, што стралок рыхтаваўся загадзя. Гэта не спантаннае забойства. Колькі ён рыхтаваўся: тыдзень ці два тыдні? Час пакажа”, - сказаў міністр.

Нагадаем, што 19 ліпеня ў Львове стралялі ў Ірыну Фарыён - жанчына знаходзілася ў крытычным стане, калі яе даставілі ў шпіталь. Стралок трапіў у скронь жанчыны. Са слоў журналісткі, стралка бачылі суседзі. Зламыснік быў у пальчатках і страляў са зброі без глушыцеля.

Стала вядома, што Ірына Фарыён памерла ў лякарні.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках