20 лiпеня 2024, Субота, 14:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Калапс на поўдні Расеі: Батайск паўстаў і патрабуе святла

12
Калапс на поўдні Расеі: Батайск паўстаў і патрабуе святла

Жыхары места выходзяць на стыхійныя мітынгі.

На поўдні Расеі і ў акупаваным Крыме чацвёрты дзень запар вымыкаюць электрычнасць пасля маштабнай хібы на Растоўскай АЭС. Людзі пачалі выходзіць на стыхійныя мітынгі. Пра гэта паведамляе Діалог.UA.

У Растоўскай вобласці ўведзеныя графікі вымыканняў на распараджэнне "Сістэмнага аператара Адзінай энэргетычнай сістэмы". У якасці прычыны пазначаны "надмерны цяжар на транзітных лініях Валгаград – Растоў". Без святла засталіся цэлыя раёны.

Каласальныя праблемы з электрычнасцю ў акупаваным Крыме. Веерныя вымыканні пачаліся яшчэ ў аўторак, 16 ліпеня, і закранулі Сімферопаль, Ялту, Алушту, Еўпаторыю, Феадосію, Керч, Судак, Сакі ды іншыя населеныя пункты паўвострава. 19 ліпеня быў цалкам пазбаўлены электрычнасці горад Алушта, амаль 50 тысяч жыхароў засталіся без электразабеспячэння ў наймацнейшую спякоту. Крымскі гаўляйтар Сяргей Аксёнаў сцвярджае, што праблема ўзнікла праз палом дзвюх трансфарматарных падстанцый.

Праблемы з электразабеспячэннем паўднёвых рэгіёнаў РФ, а таксама акупаванага Крыма пачаліся 16 ліпеня пасля аварыі на Растоўскай атамнай станцыі. Адзін з энэргаблокаў быў экстранна спынены аўтаматыкай праз палом турбагенератара. Улады РФ сцвярджаюць, што палом зліквідаваны, аднак наладзіць стабільную падачу святла не выпала.

Жыхары горада Батайска, што ў Растоўскай вобласці, пачалі выходзіць на стыхійныя мітынгі. Яны скардзяцца на маштабныя вымыканні святла і патрабуюць неадкладна выправіць сітуацыю.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках