20 лiпеня 2024, Субота, 14:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Вось што спякота вычварае!»

4
«Вось што спякота вычварае!»

Відэа з купаннем бусла пад Менскам выклікала ажыятаж.

У TikTok сталася папулярным відэа з купаннем бусла ў вадаёме пад Менскам. Ролік сабраў больш за 80 тысяч праглядаў і замілаваў карыстальнікаў сацыяльнай сеткі, піша telegraf.news.

@kerunak_ Што было далей, цікава? Стаўце “+” тады😉#беларускітыкток #цікавосткі #бусел #беларусьсейчас ♬ GOOD VIBES - Ellen Once Again

Беларуска зняла працэс купання і сушэння бусла пад Менскам і суправаджала гісторыю цэлым аповедам на беларускай мове.

З'ява здзівіла і замілавала шматлікіх карыстальнікаў сеткі. Каментатары адзначылі, што нават не падазравалі, што буслы купаюцца ў прынцыпе.

«Настаўнік. Вучыць дзяцей, як трэба купацца. А потым пайшоў назіраць за вынікам з аўтамабіля», — напісаў адзін з карыстальнікаў.

"Пастаяў цэлы дзень на слупе ў спякоту, упарыўся", — выказаў меркаванне нехта, а іншы каментатар дадаў:

«Вось што спякота вычварае!»

"Рэдкі кадр", - канстатаваў яшчэ адзін карыстальнік.

Некаторыя каментатары выказалі меркаванне, што птушка вельмі разумная, бо выбрала для сушэння цёмны аўтамабіль, які прыцягвае сонечнае святло. Іншыя ж убачылі ў гэтым знак уладальніку. Маўляў, чакайце папаўнення.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках