20 лiпеня 2024, Субота, 14:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Тэль-Авіве праз удар беспілотніка загінуў грамадзянін Беларусі

У Тэль-Авіве праз удар беспілотніка загінуў грамадзянін Беларусі

Цела 50-гадовага мужчыны знайшлі толькі праз дзве гадзіны.

У Міністэрстве замежных спраў Беларусі паведамілі, што ў выніку атакі беспілотніка па жылым доме ў Тэль-Авіве загінуў грамадзянін Беларусі. Цела 50-гадовага мужчыны знайшлі толькі праз дзве гадзіны.

«Са шкадаваннем вымушаныя пацвердзіць факт загубы грамадзяніна Беларусі, які жыў у Ізраілі. Беларускія дыпламаты ў Ізраілі знаходзяцца ў кантакце з мясцовымі праваахоўнымі органамі і пры неабходнасці гатовыя даць консульска-прававую дапамогу», — расказала БелТА загадчыца сэктара аперацыйнай інфармацыі МЗС Аляксандра Шкода.

Выбух прагучаў уночы 19 ліпеня. Акрамя загінулага беларуса пацярпелі яшчэ 8 чалавек, 4 з якіх былі параненыя аскепкамі і ўдарнай хваляй. Астатнія знаходзяцца ў шоку, паведаміла мясцовая газэта Times of Israel. Аб загінулым Яўгене Фэрдэры вядома, што ён блізу два гады таму перабраўся ў Ізраіль і працаваў у адным з гатэляў Тэль-Авіва.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках