20 лiпеня 2024, Субота, 14:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Дагестане тутэйшыя жыхары зліквідавалі пуцінскага «ветэрана»

У Дагестане тутэйшыя жыхары зліквідавалі пуцінскага «ветэрана»

З удзельнікам "СВА" расправіліся за тое, што ён "служыў расейцам".

Гучнае злачынства адбылося ў Дагестане, аб ім замоўчваюць мясцовыя і федэральныя мэдыі. Удзельніка пуцінскай "СВА" забілі тутэйшыя за тое, што "служыць расейцам". Аб інцыдэнце расказаў расейскі ультрапатрыёт, Z-блогер Максім Калашнікаў. Ён апублікаваў відэа з аповедам сваячак забітага вайскоўца РФ, паведамляе Діалог.UA.

Калашнікаў сцвярджае, што з ваеўніком расправіліся дагестанскія «вахабіты», гэта значыць, радыкальныя ісламісты. Падчас сутычкі адзін вайсковец быў забіты, ягоны брат і бацька атрымалі агнястрэльныя раны.

«Якія напалі на іх, яны абвінавачвалі, што іхнія сыны там з расейцамі, за расейцаў ваююць. Вам харам, кажуць, вы расейцам дапамагаеце... Яны прыехалі, 30-40 чалавек, нават не размаўлялі з маімі дзецьмі. Слухаць не хацелі! Стралялі ва ўсіх: у бацьку стралялі, потым у старэйшага сына стралялі, ён у шпіталі цяпер… Жалязякамі білі», — распавяла сваячка.

Яна сцвярджае, што міліцыянты ніяк не адрэагавалі на забойства, вінаватыя нават не затрыманыя.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках