Сіноптыкі папярэдзілі беларусаў аб «вузкай цёплай зоне» ў канцы ліпеня
2- 20.07.2024, 21:01
- 13,740
З'явіўся таксама прагноз на першыя дні жніўня.
Шалёны ліпень узрушыў шмат каго з беларусаў не толькі анамальнай спёкай і навальніцамі, але і небывалай моцай ветру. Спецыялісты Telegram-канала Nadvorie расказалі аб траплянні Беларусі ў вузкі калідор цяпла ў Еўропе ў ліпені, а сіноптыкі Белгідрамета падзяліліся сваім прагнозам на найбліжэйшыя дні.
Паводле дзяржаўных сіноптыкаў, надвор'е ў краіне ў найбліжэйшыя дні будзе фармавацца пад уздзеяннем няўстойлівых паветраных мас.
Так, на нядзелю, 21 ліпеня, варта чакаць хмарнага з прасвятленнем надвор'я, упэўненыя спецыялісты Белгідрамета.
Уначы паўночнай і паўночна-ўсходняй палове Беларусі паабяцалі кароткачасовыя дажджы з магчымымі навальніцамі. Слупок тэрмометра ў гэты час пакажа ў краіне мінімум ад +10 да +16°С. А вось удзень — максімум ад +22 да +29°С.
У асобных мясцінах уночы і раніцай можна будзе ўбачыць слабы туман. Вецер захаваецца сярэдні, але пры навальніцах пяройдзе ў парыўны.
У панядзелак 22 ліпеня, калі верыць прагнозам, надвор'е істотна не зменіцца. Аднак тут кароткачасовыя дажджы і навальніцы паабяцалі ўжо ўдзень. Уначы тэрмометр пакажа практычна тыя ж ад +11 да +16°С, а ўдзень у некаторых рэгіёнах стане цяплей — ад +24 да +31°С.
Уначы і раніцай у асобных мясцінах таксама можа з'явіцца слабы туман. Вецер будзе вагацца ад сярэдняга да слабага і няўстойлівага, а пры навальніцах, як зазвычай, пяройдзе ў парыўны.
А вось спецыялісты Telegram-канала Nadvorie ужо зрабілі прагноз не толькі на наступны тыдзень, але і на пачатак жніўня. Свае меркаванні сіноптыкі грунтавалі на падставе звестак карты Еўрапейскага цэнтра сярэднетэрміновых прагнозаў надвор'я (ECMWF).
Паводле іхніх звестак, наступны тыдзень будзе цёплым. Калі зірнуць на мапу, то Беларусь апынецца ў асобным тэмпературным калідоры ў Еўропе.
"Прагназуюцца тэмпературы на 1-3° вышэйшыя за нормы, але паглядзіце на карту 1 – тэрыторыя краіны будзе знаходзіцца ў вузкай цёплай зоне паміж холадам", – зазначылі спецыялісты Nadvorie.
А вось з пачаткам жніўня сітуацыя зменіцца, упэўненыя сіноптыкі Nadvorie.
«На карце 2 — пачатак жніўня, як можна бачыць, тэмпература паветра будзе каля нормы або нават крыху ніжэйшай», — заявілі спецыялісты.
Паводле Nadvorie, ужо ў панядзелак антыцыклон будзе пакрысе слабець, а "халаднаватая вільготная паветраная маса будзе выгравацца, патроху трацячы ўстойлівасць".
«У панядзелак у цэнтры краіны даволі прыстойныя залевы і навальніцы. Тэмпература +25..+28°, на паўднёвым захадзе краіны да +31°», — паабяцалі сіноптыкі Telegram-канала.